
На захадзе Косава мясцовыя албанцы закідалі камянямі картэж прэзідэнта Сербіі Барыса Тадзіча, які напярэдадні праваслаўнага Раства наведаў сербскі манастыр у горадзе Дэчані.
Аўтамабіль Тадзіча суправаджалі машыны паліцэйскай місіі Еўрасаюза ў Косаве. Паводле слоў прадстаўніка місіі EULEX, ніхто не быў паранены, аўтамабіль Тадзіча таксама не пацярпеў.
Супраць візіту сербскага прэзідэнта пратэставалі каля 200 косаўскіх албанцаў.
Нагадаем, у верасні 2011 года паведамлялася, што дзевятнадцацігадовы серб асуджаны на месяц турмы за пагрозы прэзідэнту краіны Барысу Тадзічу ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Паводле Радыё Свабода