МХД перадалі ў Мінадукацыі сотні подпісаў за рэформы адукацыі
Маладыя хрысціянскія дэмакраты 14 студзеня перадалі ў Міністэрства адукацыі чарговую порцыю подпісаў за далучэнне Беларусі да Балонскай сістэмы адукацыі, але толькі пры ўмове выканная рэформаў.

Перададзеныя 14 студзеня дакументы змяшчалі больш за 200 подпісаў у падтрымку рэфармавання беларускай сістэмы адукацыі, паведаміла лідар аргкамітэту МХД Марына Хоміч.