Школьная адукацыя ў «ДНР» будзе як за царскім часам
На тэрыторыях падкантрольных незаконнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка» маюць намер перайсці на дарэвалюцыйную расійскую сістэму адукацыі. Пра гэта заявіў чалавек, які называе сябе «міністрам адукацыі і навукі» Ігар Касцёнак, перадае прэс-цэнтр «ДНР».

«Як ні дзіўна, самай удалай прызнана дарэвалюцыйная расійская сістэма
адукацыі. У пэўны час фінскія школы лічыліся найлепшымі, яны рэалізавалі ў сябе менавіта гэтую мадэль адукацыі. І мы вырашылі, што ідзем да гэтых стандартаў», — адзначыў Касцёнак.
Ён таксама адзначыў, што ўжо ідзе перападрыхтоўка выкладчыкаў, пасля чаго вучням выдадуць новыя падручнікі.
Нагадаем, у «ДНР» заяўлялі, што з 1 студзеня 2015 года пераходзяць на расійскія адукацыйныя стандарты.
Цяпер працягваецца перападрыхтоўка настаўнікаў.
novosti.dn.ua