Медыкі раяць беларусам не спяшацца вяртацца да «звычайнага жыцця» пасля зніжэння выпадкаў COVID19

Жыхарам Беларусі не варта спяшацца з вяртаннем да звыклага жыцця і скарачэння сацыяльнага дыстанцыявання, а таксама спыняць выдаленую працу і выходзіць на офісы, як толькі лічбы захворвання ў краіне пачнуць зніжацца, запэўніваюць медыкі.

52600577_303.jpg

«Рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя захоўваюцца: па сацыяльнаму дыстанцыяванні, куды ў тым ліку ўваходзіць і аддаленая праца, і рэжыму нашэння масак там, дзе могуць быць крыніцы інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя праінфармуе ў выпадку адсутнасці неабходнасці ў выкананні прафілактычных мерапрыемстваў», — адзначыла ў інтэрв'ю Tut.by намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, прафілактыкі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.
Яна адзначыла, што сёння сітуацыя дыктуе пералік тых мер, якіх абавязкова неабходна прытрымлівацца.
«І ад таго, наколькі мы будзем выконваць гэтыя меры, будзе залежаць і тэмп зніжэння колькасці новых выпадкаў», — дадала яна.
Па прагнозах Міністэрства аховы здароўя, паступовае зніжэнне колькасці захворвання каронавірусам у Беларусі павінна пачацца ў канцы мая-пачатку чэрвеня гэтага года.
interfax.by