Міхаіл Волкаў: Дэпутатам больш быць не хачу
Міхаілу Волкаву няёмка, што не выкананыя галоўныя пункты праграмы, з якой ён ішоў на выбары. Прычына таму — татальны дэфіцыт бюджэту вобласці не дае магчымасці выканаць абяцанні
Дэпутату Палаты прадстаўнікоў
па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе Міхаілу Волкаву цяжка, што не выкананыя
галоўныя пункты праграмы, з якой ішоў на выбары: паліклінічны комплекс у
мікрараёне Білева-2 нават не пачаты, там жа не пабудаваныя школа і дзіцячы
садок, не прыбудаваны да школы №46 басейн, які павінен быў стаць галоўнай
фізкультурна-аздараўляльнай пляцоўкай для ўсяго Білева, не дабудавана
паліклініка ў мікрараёне Поўдзень-7а.
Пра гэта ён заявіў
падчас сустрэчы з выбарцамі акругі ды кіраўніком ініцыятывы “За якасную
медыцыну для ўсіх”, каардынатарам стваранай партыі БХД па Віцебску і вобласці Таццянай Севярынец.
Дэпутат адзначыў,
што на кожнай сесіі абл- і гарсавету падымае гэтыя пытанні, спрабуе знайсці
нейкія рашэнні, але татальны дэфіцыт бюджэту вобласці не дазваляе выканаць
абяцанні. Віцебская вобласць — банкрут, крэдытаў ёй не даюць.
Усе апошнія законы,
прынятыя Палатай, накіраваны на ўратаванне бюджэту краіны, патлумачыў ён
суразмоўцам.
У Палаце
прадстаўнікоў Міхаіл Волкаў з’яўляецца намеснікам старшыні камісіі па навуцы і
культуры. На гэтай пасадзе, па яго словах, ён распрацаваў прапановы па
рэфармаванні сярэдняй школы, якія зараз праходзяць розныя экспертызы і
пагадненні, ўжо нават прызначаны школы для эксперыменту (Віцебск, Ворша, Гродна).
Адзначым, што Міхаіл Волкаў — Народны настаўнік, 38 гадоў жыцця аддаў школе,
матэматык, які распрацаваў і ажыццявіў аўтарскую праграму выкладання
матэматыкі, падрыхтаваў дзясяткі пераможцаў міжнародных алімпіяд па матэматыцы.
“Гэтая размова яшчэ раз пацвердзіла: нічога
не можа быць добрага ў краіне, дзе органы кіравання любога ўзроўню самі не
кіруюць, прызнаюць указы самавызначанага кіраўніка вышэй за Канстытуцыю, дзе
квітнее карупцыя, дзе за стабільнасць прымаецца застой ва ўсіх галінах нашага
жыцця, дзе галоўны расход бюджэту ідзе на ўтрыманне сілавых структур і
чыноўнікаў, будаўніцтва палацаў і рэзідэнцый”, — адзначыла Таццяна
Севярынец.