Мікалай Статкевіч заклікае прыйсці да будынку КДБ са свечкамі і лампадкамі
Акцыя «Ланцуг памяці», запланаваная на 29 кастрычніка, павінна нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народу i спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКУС.
nn.by
Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
"29 кастрычнiка на праспекце Незалежнасцi каля будынку КГБ у Мiнску ў 18.30 пачнецца акцыя "Ланцуг памяцi". Мэта акцыi — нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць
беларускага народу i спынiць новыя злачынствы сучасных пераемнiкау катаў з НКВД. Вельмi важна шанаваць пахаваннi ахвяраў рэпрэсiй. Але калi мы будзем палохацца нават прыйсцi са свечкамi да месцаў,
дзе iх катавалi i асуджалi на смерць, то будуць з'яўляцца новыя пахаваннi.
Просьба да тых, хто мае рашучасць узяць удзел у акцыi. Не бярыце з сабой нiякiх сцягоў цi плакатаў — прыносьце толькi свечкi цi лампадкi. Калi не маеце iх, то на месцы што-небудзь прыдумаем... Чапаць чалавека са свечкай — поўнае дзiкунства", — напісаў Статкевіч.
У ноч з 29 на 30 кастрыніка 1937 года НКУС расстраляла болей за 100 дзеячаў беларускай інтэлектуальнай эліты, пераважна пiсьменнiкаў.