Міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава
Увечары 31 ліпеня затрыманы моладзевы актывіст Іларыён Трусаў.

Гэта вынікае з відэатрансляцыі, якую Іларыён зладзіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Падзеі адбываюцца на вуліцы Бялецкага, 4 у Мінску.
Пры гэтым міліцыянты не паказалі свае пасведчанні, не назвалі падставу для затрымання, прадставіліся пасля неаднаразовых просьбаў зрабіць гэта. Іларыёну кажуць, што яго адвязуць у пастарунак для ўдакладнення асобы.
Нагадаем, 25 ліпеня непаўнагадовы Іларыён разам з бацькамі быў выкліканы на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. У той раз абыйшлося папярэджаннем, але "пагразіліся штрафам, калі будзе яшчэ 4 пратакола, і нават спецшколай", пісаў хлопец на сваёй старонцы ў фэйсбуку.