Мінадукацыі абвясціла аб магчымым выйсці для бацькоў, якім няма з кім пакінуць школьніка

Чыноўнікі дазволілі прыводзіць дзяцей у школу да 8-й гадзіны раніцы.

Фота: http://sila-priroda.ru

Фота: http://sila-priroda.ru

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на крыніцу ў міністэрстве, з гэтага часу беларускім школам рэкамендуецца пачынаць заняткі з дзевяці гадзін раніцы.
Школы, у якіх дзеці вучацца ў дзве змены, будуць самастойна вызначаць распарадак для «з улікам загружанасці вучняў другой змены».
Акрамя таго, Мінадукацыі раіць бацькам не турбавацца з нагоды позняга пачатку урокаў, бо яны змогуць прыводзіць дзяцей у школу да 8-й раніцы.
Час, які застаецца да пачатку заняткаў, будзе траціцца на заняткі пад наглядам педагогаў, напрыклад, на ранішнюю зарадку.
Нагадаем, пасля скаргі свайго малодшага сына на недасыпанне Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў ранні пачатак урокаў у школах і распарадзіўся «даць дзецям паспаць раніцай».
Бацькі ўжо адрэагавалі на новаўвядзенне — у каментарах на сайце kp.by.
«Можа трэба скарэктаваць і пачатак працоўнага дня, у сувязі з гэтым указам па школе!?»
«Цікава, хто з імі будзе займацца і дзе? У які час будуць адкрывацца класы і гардэроб? Рашэнне прыняць лёгка, а хто і як яго выканае».
«І які сэнс усё мяняць, калі большасць бацькоў усё роўна будуць прыводзіць дзяцей у школу да 8-й раніцы з-за таго, што ім на працу да 8-9 раніцы. Шыла на мыла называецца...»
Паводле gazetaby.com