Італьянскі ўрад зрабіў вакцынацыю дзяцей абавязковай
Міністэрства аховы здароўя занепакоенае адраджэннем даўно пераможаных хваробаў.
Італьянскі ўрад прыняў у пятніцу дэкрэт, які абавязвае бацькоў праводзіць вакцынацыю дзяцей. Прышчэпкі з'яўляюцца абавязковай умовай, каб прыняць дзяцей у яслі, дзіцячы садок альбо школу. Вакцынацыя становіцца абавязковай для дзяцей да 6 гадоў.
Спіс хваробаў, супраць якіх неабходна прышчэпліваць дзяцей, пашыраны да 12. У яго былі ўключаныя прышчэпкі супраць менінгіту і адзёру (звычайнай воспы). Раней рабіць прышчэпкі супраць гэтых хваробаў толькі рэкамендавалася.
У апошнія гады ў Італіі ў некалькі разоў павялічылася колькасць захворванняў менавіта адзёру і менінгіту. На воспу, напрыклад, у 2016 годзе захварэлі 2400 дзяцей.
Як заявіў міністр аховы здароўя Італіі Паола Джэнцільёні (Paolo Gentiloni), да адраджэння даўно пераможанай хваробы прычыніліся «папулярызацыя антынавуковых тэорыяў і зніжэнне ўзроўню вакцынацыі дзяцей».
Паводле беларускай службы Польскага радыё