Прыміце ўдзел у міжнароднай акцыі па зборы адзення для бедных

Кампанія Uber 10 снежня правядзе міжнародную дабрачынную акцыю па зборы адзення для тых, хто жыве ў нястачы. Акрамя Мінска ў акцыі возьмуць удзел жыхары 70 гарадоў з 30 краін Еўропы.

belarus_ubergiving_clothes_female_2_email_700x500_r1.jpg


Дапамагчы іншым у гэты дзень будзе так жа проста, як і замовіць аўтамабіль праз прыкладанне, адзначаюць у Uber. Любы карыстальнік 10 снежня з 12.00 да 20.00 зможа выклікаць аўтамабіль UberGIVING і перадаць кіроўцу непатрэбнае адзенне. Безумоўна, рэчы павінны быць чыстымі і не патрабаваць рамонту.
Усе рэчы, сабраныя Uber у гэты дзень у беларускай сталіцы, будуць перададзены дабрачыннаму фонду KaliLaska, які паклапоціцца аб тым, каб яны атрымалі другое жыццё і здабылі новага гаспадара. Удзел у праекце UberGIVING для жыхароў Мінска будзе абсалютна бясплатным.
Падобная акцыя праводзіцца ў Мінску ўпершыню. Раней Uber арганізоўваў збор непатрэбных рэчаў у верасні 2015 года. Жыхары 46 гарадоў з 19 еўрапейскіх краін збіралі рэчы для сірыйскіх бежанцаў. Акрамя непатрэбнага адзення, у Францыі збіралі грашовыя ахвяраванні на адрас французскага Чырвонага Крыжа, у Нідэрландах - спальныя мяшкі для бежанцаў, у Капенгагене і Сафіі цёплыя рэчы і намёты. Акцыя была настолькі папулярная, што яе давялося працягнуць, а рэчамі можна было запоўніць 10 марскіх кантэйнераў.
Увесну гэтага года непатрэбнае адзенне ў рамках UberGIVING збіралі ў дзесяці гарадах Расіі. Масквічы, напрыклад, падзяліліся з маючымі патрэбу прыкладна 3,5 тонамі рэчаў.
Па дадзеных даследавання Harvard University, акцыі, накіраваныя на дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, маюць вельмі важны сацыяльны эфект: назіраючы за тым, як праходзяць дабрачынныя праекты, хай нават зусім невялікія, людзі з большай верагоднасцю будуць дапамагаць іншым, робячы свет вакол больш добрым.