Мінэнерга паведаміла пра адключэнне першага энергаблока БелАЭС

Першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара 12 ліпеня каля 13:00. У адпаведнасці са штатным алгарытмам было зроблена зніжэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі, гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

belaes.by

belaes.by


Радыяцыйнае становішча на АЭС і ў зоне назірання не змянялася.
Прычыны адключэння электрагенератара высвятляюцца. Пасля іх ліквідацыі энергаблок будзе ўключаны ў працу.