Мінфін прапануе новаўвядзенні ў падатках на ігральны бізнес

Мінфін прапаноўвае знізіць падатак на ігральны бізнес, калі стол падключаны да камп'ютарнай касавай сістэмы, і ўвесці падатак на станоўчую розніцу паміж стаўкамі і выйгрышамі  



images13.jpg

Новаўвядзенні ў падаткаабкладанне ігральнага бізнесу прапаноўвае Міністэрства фінансаў у праекце змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс, якія павінны быць разгледжаны парламентам і набыць моц 1 студзеня 2014 года.
У прыватнасці, пры выкарыстанні плацельшчыкамі ігральнага стала, які мае тэхнічную магчымасць падключэння да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, што забяспечвае кантроль за абаротамі ў сферы ігральнага бізнесу, стаўка падатку на ігральны бізнес памяншаецца на 50%.
Пры гэтым самі стаўкі плануецца павялічыць на 10%: на ігральны стол — з 44.013.900 да 48.459.300 рублёў у месяц, ігральны аўтамат — з 1.676.300 да 1.845.600, касу таталізатара — з 9.023.200 да 9.934.500, касу букмекерскай канторы — з 4.511.600 да 4.967.300.
Акрамя таго, аб'ектам абкладання падаткам на ігральны бізнес акрамя ігральных сталоў, ігральных аўтаматаў, кас таталізатараў і кас букмекерскіх кантор прапаноўваецца лічыць "станоўчую розніцу паміж сумай прынятых ставак і сумай выплачаных выйгрышаў (вернутых незгуляўшых ставак)". Стаўка падатку — 4%.

 Дзмітрый Уласаў, БелаПАН