Мінінфарм і Euronews абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва
Міністэрства інфармацыі Беларусі і тэлеканал Euronews абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, паведамілі ў міністэрстве.
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч 16 лістапада правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі акцыянернага таварыства Euronews S.A. — дырэктарам офіса па продажах на міжнародным рынку ў Германіі К'елам Штайнам і менеджарам Янай Эрдман. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, прадстаўнікі фонду і Нацыянальнага агенцтва па турызме, паведамляе БЕЛТА.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і тэлеканалам Euronews у галіне інфармацыі.
Euronews былі прэзентаваны пакеты прапаноў па папулярызацыі іміджу Беларусі за мяжой, яе турыстычных магчымасцей. У прыватнасці, размова ішла аб папулярызацыі іміджу краіны ў кантэксце правядзення ў 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў.