Украінскага журналіста ў Беларусі вінавацяць у шпіянажы?
У Беларусі затрымалі ўласнага карэспандэнта Украінскага радыё ў нашай краіне, грамадзяніна Украіны Паўла Шаройку.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў Зураб Аласанія — старшыня Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны.
"Ад афіцыйных адказаў на наш запыт Амбасада Беларусі пакуль што ўхіляецца", — паведаміў Аласанія. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дадае ён, Шаройку вінавацяць у шпіянажы.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на пытанне Еўрарадыё не стаў каментаваць гэтую сітуацыю.