Міністэрства адукацыі назвала нездавальняючыя адзнакі ЦТ

Міністэрства адукацыі пастановай № 16 ад 3 сакавіка вызначыла адзнакі ЦТ, прыраўнаваныя да незадавальняючых пры паступленні ў ВНУ. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

ct_4.jpg

Нездавальняючымі па прадметах «Беларуская мова» і «Руская мова» пры паступленні на ўсе спецыяльнасці прызнаныя адзнакі ў 9 і ніжэй балаў, па філалагічных спецыяльнасцях — 24 балы і ніжэй.
Па першым профільным прадмеце «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» нездавальняючымі з’яўляюцца адзнакі 19 балаў і ніжэй, «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)» — 24 балы і ніжэй.
Па другім профільным прадмеце нездавальняючымі будуць адзнакі 9 балаў і ніжэй па прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія», 4 балаў і ніжэй па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)».
Пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС, ГПК, на ваенныя факультэты, на спецыяльнасці «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалаводства», «Сельская будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «Меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынер» незадавальняючымі будуць лічыць адзнакі ніжэй за 6 балаў па ўсіх прадметах.
Паводле reform.by