Міністр абароны ў Печах заклікаў навабранцаў «падтрымаць слабейшых»

16 снежня прынялі прысягу больш за 7,5 тысяч вайскоўцаў тэрміновай службы і 1,5 тысячы рэзервістаў, паведамляе Радыё Свабода.

pechy.jpg

Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў прыняў удзел у цырымоніі прыняцця вайсковай прысягі навабранцамі 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Печах пад Барысавам.
«Я хацеў бы гэтым хлапчукам пажадаць паспяховай службы, пажадаць добрых узаемаадносін у калектывах сваіх. Ну і, натуральна, кожнаму з іх, каб ён бачыў, што вакол людзі, разумеў, што трэба падтрымліваць таварышаў. Таму што нехта слабейшы, нехта мацнейшы. Падтрымай, бо нічога не здарыцца, а яму будзе прыемна. І ён будзе лепш адаптавацца да цяжкіх умоў вайсковай службы», — сказаў Раўкоў у эфіры тэлеканала СТВ.
3 кастрычніка ў Печах быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандар Коржыч. Яго трагічная гібель атрымала вялікі розгалас у СМІ, расьсьледаваньне смерці салдата асабіста кантралюе кіраўнік краіны. Пасля смерці Коржыча за краты трапіла каля 15 сяржантаў і афіцэраў, зьмянілася кіраўніцтва часткі. Затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні ў махлярстве і злоўжыванні ўладай, рассьледаванне працягваецца.