Мінкульт: Уладальнікі «Паедзем паядзім» з прапановай стварэння мемарыяла не звярталіся
Міністэрства культуры не атрымлівала ў 2012 годзе зварот кампаніі «БелРестИнвест», у якім цяперашнія ўладальнікі рэстарана «Паедзем паядзім» прапаноўвалі прафінансаваць стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Курапатах.
![skandalny_restaran_na_zahodnjaj_mjazy_kurapatau__2__fota_aleny_ljaszkevicz_1.jpg skandalny_restaran_na_zahodnjaj_mjazy_kurapatau__2__fota_aleny_ljaszkevicz_1.jpg](/img/v1/images/skandalny_restaran_na_zahodnjaj_mjazy_kurapatau__2__fota_aleny_ljaszkevicz_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе Мінкульта на запыт TUT.BY.
Нагадаем, 20 ліпеня падчас сустрэчы з журналістамі саўладальнік рэстарана "Паедзем паядзім» Леанід Зайдэс сказаў, што ў 2012 годзе кампанія дасылала ў Мінкульт ліст з прапановай прафінансаваць стварэнне ва ўрочышчы мемарыяла. І нават указвала арыенціровачны аб'ём інвестыцый, які ўладальнікі гатовыя былі ўкласці ў развіццё мемарыяльнага комплексу, — 1 мільярд недэнамінаваных рублёў. Тады ж Зайдэс адзначыў, што рэалізаваць гэты праект не атрымалася, «і не па нашай віне».
![Тэкст ліста, прадстаўлены «БелРестИнвест». Фота: TUT.BY Тэкст ліста, прадстаўлены «БелРестИнвест». Фота: TUT.BY](/img/v1/images/belrestinvest_memorial.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэкст ліста, прадстаўлены «БелРестИнвест». Фота: TUT.BY
Але ў Мінкульце кажуць, што ў 2012 годзе падобнага звароту не атрымлівалі.
«Усе ўваходныя дакументы ў абавязковым парадку рэгіструюцца ў аддзеле арганізацыйнай работы і дакументазвароту Міністэрства культуры. Па выніках праверкі ўстаноўлена, што ў сістэме аўтаматызацыі справаводства і электроннага справаводства «Дело» Міністэрства культуры зварот «БелРестИнвест» ад 2012/11/13 № 110 не зарэгістраваны», — гаворыцца ў адказе міністэрства.
Акрамя таго, у адказе ведамства ўказана, што ў перыяд з 2012 па 2018 год зваротаў ад «БелРестИнвест» аб тым, што на іх адрас не накіраваны адказ на вышэйназваны зварот, у міністэрства не паступала.
![minkult_otvet_belrestinvest.jpg minkult_otvet_belrestinvest.jpg](/img/v1/images/minkult_otvet_belrestinvest.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле news.tut.by