МУС: Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні

Прэс-служба МУС паведамляе, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні.

avtozak_vybory_20200809_8801.jpg

— У розных рэгіёнах рэспублікі злучэнні і воінскія часткі адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў, — паведамляе ведамства.

Раней у сацыяльных сетках з'явілася відэа перамяшчэння міліцэйскай спецтэхнікі ў Мінску.

Паводле Zerkalo.io.