Музей Багдановіча запрашае на майстар-клас па фатаграфіі
У ХХІ стагоддзі немагчыма ўявіць сабе жыццё без фатаграфіі. У наш час кожны хаця б раз спрабаваў сябе ў ролі фатографа. Як зрабіць першыя крокі ў фотасправе? Што неабходна для таго, каб удала зафіксаваць імгнененне і сябе ў ім?
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 27 студзеня фотааматараў і фатографаў-пачаткоўцаў на майстар-клас Іллі Шырманава.
Прафесійны фатограф распавядзе вам:
Віды фатаграфіі? Што выбраць: грошы, творчасць або задавальненне?!Шлях фатографа? З чаго пачаць?Як хутка навучыцца здымаць прыгожа? Самастойна vs фоташкола?Майстар-класы. Калі і куды ісці?Камерцыйная і творчая фатаграфія. Усё і адразу?!Фатаграфія vs бягучая праца. Ці так прывабны фрыланс, як нам падаецца?Прасоўванне і рэклама. Як стаць запатрабаваным пры мінімальных выдатках?Парадокс фарміравання кошту. У чым сакрэт?Фотатэхніка і аксeсуары. Калі, дзе і што найлепш купляць.Ці існуе жыццё без фатаграфіі?
З працамі Іллі Шырманава можна пазнаёміцца тут: iso.foto.byМесца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце). Майстар-клас адбудзецца з 11:00 да 15:00.Тэлефон для даведак: (8-017) 334-42-69.
Мерапрыемства ў сацсетках: facebook.com, vk.com