Музычны дадатак ад А1: фокус на беларусах

А1 прадставіў свой новы флагманскі прадукт А1 Xplore Music ад Deezer. Прэзентацыя невыпадкова адбылася 18 лютага на анлайн-канцэрце On Air party на VOKA з удзелам знакамітых гуртоў і выканаўцаў нашай краіны — кампанія не толькі прадастаўляе сваім абанентам доступ да папулярнай стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах, але і плануе ствараць для яе свой кантэнт і прасоўваць там менавіта беларускую музыку.

a1_xplore_music_ot_deezer_.jpeg

Ужо цяпер алгарытмы Deezer дазволяць карыстальнікам А1 Xplore Music ад Deezer атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў і шукаць іх з дапамогай функцыі распазнавання песень, а таксама слухаць любімую музыку, аўдыёкнігі і падкасты з высокай якасцю гуку і без перапынкаў на рэкламу. Прычым рабіць гэта можна як анлайн без расходу мабільнага трафіка, так і афлайн. А рэгістрацыя на платформе дае магчымасць стварыць свой профіль у Deezer і дзяліцца аўтарскімі плэйлістамі з іншымі карыстальнікамі.
«Наша кампанія імкнецца ўвесь час здзіўляць сваіх кліентаў інавацыямі і падтрымліваць атрыманне новага тэхналагічнага досведу. Для гэтага мы аб’ядналі намаганні з Deezer, адной з найбуйнейшых стрымінгавых платформ у свеце, і стварылі сумесны прадукт — А1 Xplore Music ад Deezer. Карыстальнікі новага сервісу змогуць слухаць любімую музыку, аўдыёкнігі і падкасты, не расходуючы трафік. А ў бліжэйшыя месяцы мы плануем рэалізоўваць на Deezer уласныя ініцыятывы А1, каб пашырыць на платформе прадстаўленасць беларускамоўнага кантэнту», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.
Першыя 30 дзён паслуга А1 Xplore Music ад Deezer прадастаўляецца бясплатна. Па заканчэнні тэставага перыяду штомесячная абаненцкая плата складзе 5,9 рубля. Сума будзе спісвацца з балансу асабовага рахунку мабільнага тэлефона.
Актываваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента, прыкладанне «Мой А1» ці на сайце А1.by. Пасля гэтага на ўказаны нумар абанента прыйдзе SMS-спасылка на старонку актывацыі паслугі і аўтарызацыіі ў Deezer (праз новы альбо дзеючы акаўнт).
Паводле прэс-рэлізу.