На аднаўленне касцёла ў Будславе сабрана больш за 577 тысяч рублёў
На аднаўленне касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе сабрана больш за 577 тысяч рублёў.

Да гэтага часу скончылася ачыстка даху, дастаўлена тысяча квадратных метраў плёнкі для часовага даху, пачынаюцца работы па ўстаноўцы часовага даху, закрыцця купалу і кансервацыі сцен, паведамляе REFORM.by са спасылкай на Budslau.by.
На днях быў зацверджаны праект праграмы Будслаўскага фэста, які, нягледзячы на пажар, было прынята рашэнне традыцыйна правесці ў ліпені. Згодна з праектам, ён пройдзе 2-3 ліпеня 2021 года.
Пажар у касцёле адбыўся 11 мая. Ніхто не пацярпеў. Храм удалося адстаяць. Усе рэліквіі былі з яго эвакуіраваныя. Адкрыты збор сродкаў на аднаўленне касцёла.