Латушка заклікаў станавіцца ў чэргі ў банкаматы і абменнікі
Кіраўнік НАУ Павел Латушка прапанаваў увесці «народныя санкцыі»: здымаць наяўныя грошы з рахункаў і набываць валюту.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Павел Латушка перакананы: жорсткіх еўрапейскіх санкцый пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» і затрымання Рамана Пратасевіча не пазбегнуць, каціроўкі аблігацый Лукашэнкі на еўрапейскіх рынках таюць на вачах.
«Мы павінны працягнуць ціск. Ідзём у банкі, забіраем грошы, мяняем на валюту. У рублях трымаем неабходны мінімум. Дэпазітаў не трымаем ні ў рублях, ні ў валюце», — прапануе палітык.
Паводле яго слоў, Еўропа гатовая да жорсткіх санкцый.
«Пакажам, што мы — сіла: станем у чэргі ў банкаматы і банкі. Мы ўводзім народныя санкцыі», — сказаў Павел Латушка.