ЗША абвясцілі аб спыненні авіязносін з Беларуссю і аднаўленні санкцый

ЗША вырашылі прыпыніць авіязносіны з Беларуссю і аднавіць санкцыі супраць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Пра гэта гаворыцца на сайце Белага дома.

4469721_81e7a0e_usa_bilorus690.jpg

Меры, аб якіх абвясцілі Злучаныя Штаты ў дачыненні да Беларусі, ўключаюць у сябе:
перасцярогу для грамадзян ЗША наконт паездак у Беларусь;
рэкамендацыю аб праяве «крайняй асцярожнасці» пры палётах над краінай;
прыпыненне дзеяння дамовы аб авіязносінах;
аднаўленне з 3 чэрвеня санкцый супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў;
распрацоўку разам з Еўрасаюзам новых персанальных санкцый і указа, які прадаставіць ЗША пашыраныя паўнамоцтвы для ўвядзення абмежаванняў супраць Аляксандра Лукашэнкі і тых, хто яго падтрымлівае.
ЗША заклікалі Лукашэнку правесці расследаванне інцыдэнту з рэйсам Ryanair, які адбыўся 23 траўня. Таксама яны запатрабавалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўступіць у дыялог з апазіцыяй для правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у краіне.
У мінулую нядзелю самалёт авіякампаніі Ryanair, які накіроўваўся з Афін у Вільню, экстранна сеў у аэрапорце Менска. Яго суправаджаў знішчальнік МіГ-29. Аказалася, што на борце самалёта знаходзіўся экс-галоўны рэдактар тэлеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч: пасля пасадкі яго затрымалі, мінскія сілавікі паведамілі, што ён у СІЗА. Таксама стала вядома аб затрыманні яго сяброўкі Соф'і Сапегі, у якой ёсць расійскае грамадзянства. Пасля яе арыштавалі на два месяцы.
Многія заходнія краіны ў сувязі з тым, што адбываецца, рэкамендавалі сваім авіякампаніям не лётаць над Беларуссю. Шэраг дзяржаў таксама забараніў рэйсы беларускай авіякампаніі «Белавія».
Паводле novayagazeta.ru