На аднаўленне касцёла ў Будславе ўжо сабрана 325 тысяч рублёў
Валанцёры дзеляцца навінамі ў тэлеграм-канале @budslau.
![Дах храма цяпер выглядае так Дах храма цяпер выглядае так](/img/v1/images/photo_2021_05_15_13_06_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дах храма цяпер выглядае так
У тэлеграм-канале, прысвечаным аднаўленню будынка, падзяліліся апошнімі навінамі:
- - Ачысцілі дах ад буйнога смецця (яшчэ засталося шмат попелу і дробных частак)
- - Усе буйныя элементы былі распілаваныя і вывезены з пад касцёла
- - Прыбралі тэрыторыю вакол храма ад попелу, вуглёў і тэхнічнага смецця
- - Выставілі дадатковы агароджы вакол касцёла.
![Працы па прыборцы смецця Працы па прыборцы смецця](/img/v1/images/photo_2021_05_15_11_27_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Працы па прыборцы смецця
Валанцёры дзякуюць усім, хто дапамагае: «Працы было шмат як і дапамогі! Усім хто дапамагаў, адгукнуўся, вялікі дзякуй! Дзякуй тым, хто жадаў прыехаць у нядзелю, але зробім невялічкі перапынак! Дзякуй надвор'ю, якое спрыяла, нягледзячы на прагноз! Дзякуй за вашыя малітвы і добрыя словы падтрымкі!»
![photo_2021_05_15_16_18_49.jpg photo_2021_05_15_16_18_49.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_15_16_18_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)