На беларуска-ўкраінскай мяжы ў «Новай Гуце» — праблемы з кампутарнай базай, ніхто не можа ехаць
На беларуска-ўкраінскай мяжы ў «Новай Гуце» — праблемы з кампутарнай базай, ніхто не можа ехаць. Аб праблеме TUT.BY паведамілі чытачы, інфармацыю пацвердзілі памежнікі.
![01_granica_novaya_guta.jpg 01_granica_novaya_guta.jpg](/img/v1/images/01_granica_novaya_guta.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«На памежным пункце пропуску "Новая Гута" - чарга. Ужо 3 гадзiны не прапускае беларускі бок наогул нікога, спасылаючыся на няспраўнасці праграмнага забеспячэння», - паведамляюць людзі, якія знаходзяцца на мяжы.
У пагранкамітэце пацвярджаюць: ўзніклі праблемы з кампутарнай базай мытнікаў. Як хутка яны будуць ліквідаваны, сказаць не могуць.
Атрымаць аператыўны каментар у ДМК TUT.BY не ўдалося.