На Лідчыне стартуе экспедыцыя па Нёмане ў гонар 100-годдзя БНР

Больш за 100 кіламетраў па рацэ Нёман плануюць прайсці на двух плытах мясцовыя актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду». Старт сплава запланаваны з-пад Бярозаўкі ў Гродзенскай вобласці 21 верасня.

_42044863_252089525498119_3518978078409752576_n.jpg


«Гэтую экспедыцыю мы задумалі яшчэ напрыканцы мінулага года. Пачынаем ад Бярозаўкі і канцавы прыпынак дзесьці ў раене мястэчка Лунна. Там, непадалёк ад мястэчка, ля вёскі Багатырэвічы магіла паўстанцаў 1863 года. Мусім яе наведаць і ўшанаваць памяць змагароў за незалежнасць», — распавёў сайту Pyx.by адзін з ініцыятараў экспедыцыі, сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

_41816489_698599850515785_3964588619066245120_n.jpg


Па ягоных словах, падчас маршруту плануецца спыняцца ў вёсках Беліца, Пескаўцы, Мотевічы, Орля, Дубна, Лунна, і ў горадзе Масты, зразумела.

_41851518_698596843849419_8586290926429667328_n.jpg

_40591317_647347882313579_7754296331731992576_n.jpg


«Мэта экспедыцыі — папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадства. З гэтай нагоды рыхтуюцца інфармацыённыя буклеты „БНР-100“, прызначаныя для распаўсюду сярод вяскоўцаў, банеры „БНР-100“ для пэўнай візуалізацыі», — заключыў Ашурак.
Вольга Быкоўская, pyx.by