На «Мемарыял», які даследаваў палітычныя рэпрэсіі ў СССР, распачалі ў РФ справу за «рэабілітацыю нацызму»
Следчы камітэт РФ распачаў справу аб «рэабілітацыі нацызму» на «неўстаноўленых» супрацоўнікаў «Мемарыялу». Гэтая расійская праваабарончая арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру з разам з Алесем Бяляцкім.
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу паводле артыкула аб «рэабілітацыі нацызму» супраць супрацоўнікаў расійскага праваабарончага таварыства «Мемарыял», заявіла ТАСС крыніца ў праваахоўных органах.
Суразмоўца агенцтва распавёў, што справа распачатая ў дачыненні да «неўстаноўленых супрацоўнікаў». Як сцвярджае крыніца, падставай для справы паслужылі падазрэнні ў тым, што «Мемарыял» уключаў у спісы рэпрэсаваных людзей, якія супрацоўнічалі з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адзначае «Медуза».
Раней ананімны тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», звязаны з сілавымі ведамствамі РФ, паведамляў са спасылкай на следства, што «супрацоўнікі Таварыства дзейнічалі ў мэтах ажыццяўлення публічнага адмаўлення фактаў, устаноўленых прысудам Міжнароднага ваеннага трыбунала... а роўна распаўсюджання загадзя ілжывых звестак аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны, з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі».
У студзені СМІ паведамлялі, што СК правярае старшыню праўлення Міжнароднага таварыства «Мемарыял» Яна Рачынскага па артыкуле аб «рэабілітацыі нацызму».
У тэлеграм-канале «Мемарыялу» заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных дакументаў аб узбуджэнні крымінальнай справы, а супрацоўнікаў у іх таварыства наогул ужо няма, паколькі сама арганізацыя ліквідаваная.
Няўрадавая арганізацыя «Мемарыял» была створаная ў 1987 годзе для даследавання палітычных рэпрэсій у СССР і рэабілітацыі пацярпелых ад іх. Грамадства стварыла анлайн-базу ахвяр палітычнага тэрору, у якую занесены больш за тры мільёны запісаў.
У снежні 2021 года Вярхоўны суд Расіі пастанавіў ліквідаваць «Міжнародны Мемарыял», а Масгарсуд прыняў аналагічную пастанову ў дачыненні да праваабарончага цэнтра «Мемарыял».
Нагадаем, як пісаў «НЧ», у 2022 годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджаная тром лаўрэатам — беларускаму праваабаронцу, старшыні цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, а таксама дзвюм арганізацыям: расійскаму «Мемарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў».
А ўчора, 3 сакавіка, суд Мінска прысудзіў Алеся Бяляцкага да дзесяці гадоў калоніі. Адзін з заснавальнікаў расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал» Алег Арлоўназваў назваў суд над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі праявай фашызму: «З нашымі краінамі адбываецца дзівосная гісторыя. Пасля распаду СССР здавалася, што нашыя краіны ідуць да дэмакратыі. Але пайшоў рэгрэс, у Беларусі хутчэй, чым у Расіі. А цяпер абедзве краіны скаціліся ў таталітарызм. Я лічу, што гэтыя сістэмы можна ахарактарызаваць як фашысцкія. Гэта адзін з многіх варыянтаў фашызму. І любы такі рэжым не цярпіць іншадумства, не тое што апазіцыі, а любой незалежнай ад яго ініцыятывы. І таму такія прысуды. Каб запалохаць грамадства, каб ніхто нават пікнуць не мог. Каб кожны разумеў, што за любое слова пасадзяць і закатаюць у асфальт», — гаворыць расійскі праваабаронца.