На тэрыторыі БМЗ загінуў рабочы
На тэрыторыі ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу "БМК" адбылося надзвычайнае здарэнне, у выніку якога загінуў рабочы арганізацыі, што выконвае падрадныя работы на аб'екце "Рэканструкцыя ПГУ-3". Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БМЗ_life.
Паведамляецца, што работнік аднаго з падраздзяленняў "Гомельтэхмантаж" сарваўся з вышыні. У прычынах здарэння разбіраецца камісія, праводзіцца праверка.
«Нягледзячы на тое, што дадзеная тэрыторыя па акце-допуску выдзелена для вытворчасці будаўніча-мантажных работ іншай арганізацыі, мы разумеем пачуцці родных і блізкіх загінулага і прыносім свае спачуванні», — гаворыцца ў паведамленні БМЗ.