На дарогах Беларусі больш няма затораў і абмежаванняў у руху транспарту

Па стане на сённяшнюю раніцу на дарогах Беларусі затораў і абмежаванняў у руху транспарту няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.



95884.jpg

Працягваюцца таксама работы па расчыстцы і ўборцы снегу з праезных частак дарог усіх узроўняў, а таксама дваровых тэрыторый населеных пунктаў.
Паводле звестак ДВА "Белэнерга", па стане на 6 гадзін 17 сакавіка без электразабеспячэння заставаліся шэсць населеных пунктаў у Бабруйскім і Мінскім раёнах.
Ратавальнікі МНС за апошнія суткі 156 разоў аказвалі дапамогу ў выцягванні са снежных заносаў 224 транспартных сродкаў — легкавых і грузавых аўтамабіляў, рэйсавых аўтобусаў, аўтамабіляў хуткай дапамогі. У іх знаходзіліся 535 чалавек, у тым ліку 67 дзяцей. Чатырнаццаці грамадзянам давялося аказваць псіхалагічную дапамогу.
На сённяшнюю раніцу заставаліся неадноўленымі пашкоджаныя ветрам і снегападам дахі двух жылых дамоў і 49 сельскагаспадарчых будынкаў. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.
Вядзецца пастаянны маніторынг дарожнай сітуацыі, паведамляе МНС.

БелаПАН