На сайце МУС з'явілася апытанне наконт лібералізацыі заканадаўства

Міністэрства ўнутраных спраў днямі выступіла з ініцыятывай лібералізацыі некаторых артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу. Зараз прагаласаваць за змены можна на сайце mvd.gov.by



snimokdfgf.jpg

Кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч адзначаў, што плануецца зладзіць абмеркаванне з грамадзянамі зменаў у Правілах дарожнага руху, а таксама спрашчэнне некаторых адміністратыўных артыкулаў. У прыватнасці, выносіць папярэджанне без складання пратакола за распіцце піва, курэнне і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Прапаноўвалася таксама павялічыць з 400 да 1000 еўра памер памер шкоды, нанесенай у вынiку ДТЗ, пры якім кіроўцы маюць права не выклікаць ДАІ. А таксама скасаваць адміністатыўную адказнасць кіроўцаў за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў на гадзіну.

Тыдзень таму ў каментары "Еўрарадыё" Канстанцін Шалькевіч распавёў: "Па выніках гэтага апытання, калі ўсё ў нас атрымаецца і нашы з сябрамі Грамадскай рады ідэі знойдуць падтрымку, то мы пакідаем за сабой права выхаду з заканадаўчай ініцыятывай, скіраванай на тое, каб змяніць пэўныя артыкулы, альбо дыспазіцыі артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу".

Зараз на сайце МУС з'явілася апытанне наконт прапановаў МУС па лібералізацыі заканадаўства.