Нацыянальнай бібліятэцы патрэбны сайт за 3 мільярды рублёў
Круглая сума чакае распрацоўшчыкаў новага сайта Нацыянальнай бібліятэкі.
За выкананне работ у абнаўленні і мадэрнізацыі інтэрнэт-партала заказчык абяцае 3 мільярды 141 мільён рублёў. Адпаведная заяўка размешчаная на партале дзяржзакупак.
Адкрыты конкурс быў абвешчаны 30 сакавіка і прадоўжыцца да 28 красавіка.
— Гэта вельмі вялікі аб'ём працы, неабходна распрацаваць складанае праграмнае забеспячэнне для партала, так што сума цалкам рэальная, — сказала onliner.by адказная
выканаўца закупкі Алена Палітыка. — Працу ў абнаўленні і мадэрнізацыі плануецца завяршыць да канца 2015 года.
Ключавыя патрабаванні да новай платформы — прымальны кошт абслугоўвання і падтрымкі ўсёй сістэмы і дастатковая колькасць спецыялістаў на рынку, здольных адміністраваць сістэму і ўносіць
змены ў яе. Пакуль на конкурс не паступіла ніводная заяўка.
people.onliner.by