Нацыянальны аэрапорт не назавуць у гонар Скарыны
Абгрунтаванне такога рашэння ёсць у афіцыйным адказе кіраўніцтва аэрапорту на запыт блогера Антона Матолькі.
Цяперашняя назва аэрапорту цалкам адпавядае міжнародным традыцыям, а магчымасць надання аэрапорту імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны «патрабуе шырокай грамадскай дыскусіі», гаворыцца ў дакуменце, які Матолька апублікаваў у сваім «Facebookʼу».
Аўтары адказу таксама прапануюць назваць у гонар Скарыны Нацыянальную бібліятэку.
Але галоўная прычына нежадання перайменаваць Нацыянальны аэрапорт — адсутнасць грошай.
Сёлета міністр культуры Барыс Святлоў падтрымаў ідэю, каб Нацыянальны аэрапорт насіў імя Францішка Скарыны, а самалёты — імёны выдатных дзеячаў мастацтваў.
Паводле belsat.eu