Над Беларуссю ля мяжы з Еўрасаюзам самалёты раскідваюць вакцыны-прынады для жывёл
З 20 траўня ў раёнах Беларусі, якія мяжуюць з Літвой, Латвіяй і Польшчай, раскідваюць прынады з вакцынай, паведамляе ветслужба Гродна.
Блістэр-прынады, якія ўтрымліваюць вакцыну ад шаленства, скідаюць з самалётаў. Мясцовым жыхарам раяць пазбягаць знаходжання ў зоне палётаў, каб не атрымаць траўму.
Падбіраць прынады і карміць імі хатніх жывёл забараняецца, папярэдзілі ў ветслужбе.
Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% -м растворам пітной соды і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя, раяць ветурачы.
tut.by