Насельніцтва Беларусі змяншаецца, але ў Мінску — расце

У Расіі за мінулы год колькасць насельніцтва скарацілася ўпершыню за 10 гадоў, а ў Нямеччыне — за кошт міграцыі вырасла на 200 тысяч чалавек і дасягнула рэкорднага ўзроўню за ўвесь перыяд пасля ўз'яднання краіны. TUT.BY паглядзеў, як за мінулы год змянілася колькасць насельніцтва ў Беларусі.

stolicaonego.ru

stolicaonego.ru

На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 475,6 тысячы чалавек, паведамляе Белстат. Гэта на 16,2 тысячы чалавек менш, чым годам раней. Звесткі за мінулы год пакуль папярэднія. Для параўнання: у 2017 годзе насельніцтва зменшылася на 12,9 тысячы, а за 2016-ы — павялічылася на 6,3 тысячы чалавек.
За мінулы год колькасць беларусаў вырасла толькі ў Мінску і Мінскай вобласці, у астатніх рэгіёнах — скарацілася.
У Мінску на 1 студзеня гэтага года пражывала 1 мільён 992,8 тысячы чалавек. Гэта на 10,4 тысячы больш, чым год таму. Гэта рэкордны паказчык. Так, на пачатак 2018 гадоў ў сталіцы было 1 мільён 982,4 тысячы чалавек, на пачатак 2017 году — 1 мільён 974,8 тысячы жыхароў, а на пачатак 2016 га — 1 мільён 959,8 тысячы.
У Мінскай вобласці за 2018 год стала больш на 2,1 тысячы жыхароў, іх колькасць вырасла да 1 мільёна 428,6 тысячы чалавек.
Менш за ўсё жыхароў на пачатак гэтага года было ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях — 1 мільён 39,3 тысячы і 1 мільён 52,9 тысячы чалавек адпаведна.
Пры гэтым прыкметней за ўсё за 2018 год скарацілася колькасць насельніцтва ў Віцебскай вобласці, якая страціла 8,7 тысячы чалавек.