Не разбіць, не спыніць, не стрымаць: дзяўчаты з парасонамі зноў выйшлі на шпацыр! (фота, відэа)
Нягледзячы на тое, што затрымалі і асудзілі на 25 сутак адну з удзельніц суполкі Юлію Міхайлаву, сёння па Мінску зноў гулялі дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі.

Каля 15 дзяўчат прайшліся па мінскай Асмалоўцы, нехта з аўтамабільных кіроўцаў павітаў іх сігналам.
Відэа шэсця дзяўчат даслылі чытачы «Белсата».
Нагадаем, 7 красавіка затрымалі адну з удзельніц жаночых шэсцяў пад бел-чырвона-белымі парасонамі Юлію Міхайлаву. У доме дзяўчыны прайшоў ператрус, разам з ёй на 5 сутак арыштавалі яе маці і на 6 сутак — брата.
Гэта не першае затрыманне дзяўчыны: пачынаючы са жніўня яна сумарна ўжо адседзела 57 сутак у розных ізалятарах Беларусі.
Цяпер ідзе збор сродкаў на дапамогу сям'і Юліі Міхайлавай.