У рэгіёнах людзі таксама выходзяць на марш.
Затрыманы журналіст інтэрнэт парталу «Рэгіянальны Магілёў» Уладзімер Лапцэвіч
Падчас хвалі затрыманняў аднаго мужчыну, Аляксандра Альмачкова, сілавікі выцягнулі з машыны і закінулі ў міліцэйскае аўто. У машыне Аляксандра засталося дзіця. Супрацоўнік ДАІ сеў за стырно і адвёз яго ў РАУС, але ў які — невядома,
Горадня. Каля сотні чалавек прыйшлі да моладзевага цэнтру «Галяктыка», проста стаяць. Тут жа міліцыя і Чырвоны крыж. Сыгналяць рэдкія машыны
Каля моладзевага цэнтру «Галяктыка» затрымалі некалькі чалавек
Затрымалі галоўнага рэдактара парталу NewGrodno Ігара Бублікава
Людзі перайшлі ў раён аўтавакзала. За імі прыехалі аўтазакі. Калёна сілавікоў пахадзіла вакол, нікога не хапалі. Калёна зь дзясяткаў чалавек рушыла па вуліцы Карла Маркса і Сацыялістычнай у бок Драмтэатру, а таксама іншымі вуліцамі ў бок цэнтру. З бальконаў людзі крычаць «Жыве Беларусь»
Пратэстоўцы разьмеркаваліся па вуліцах і дварах цэнтра. На Савецкую плошчу прыехаў аўтазак і міліцэйскія мікрааўтобусы. Працягваюцца кропкавыя затрыманьні. Супраць пратэстоўцаў пускалі сьлезацечны газ
Затрымалі журналістку Вольгу Камякіну і фатографку Кацярыну Гардзееву,
Затрыманьні пачаліся таксама ў Наваполацку.
Ліда, там ужо пачаліся затрыманьні. Аднаго з затрыманых нясуць за рукі і за ногі ў бусік.
Жодзіна
Гомель. Калёна рухаецца па вуліцы Савецкай. Унутраныя войскі ўступаюць у спрэчкі зь людзьмі, кажуць: «Ну і дзе ваша Сьвета? Вось цётка як задурыла вам галаву!»
Сілавікі выкарыстоўваюць слезацечны газ.
Салігорск
Бабруйск. Затрымалі мінімум трох чалавек. Сілавікі выскоквалі зь мікрааўтобусаў і захоплівалі тых, хто адстаў ад калёны. Адзін затрыманы дэманстрант быў з сабакам — міліцыянты «ўручылі» жывёлу жанчыне, якая ішла побач
Брэст. Тут таксама пратэставы марш — і таксама затрыманні. Ратуючыся ад сілавікоў, мужчына ўскочыў у фантан. "Людзі ў чорным" мачыць ногі не сталі — пачакалі, пакуль выйдзе, і затрымалі мокрага.
Баранавічы. «Цэнтр ачэплены, дождж, але людзі неяк сабраліся. Некалькі разоў амапаўцы спрабавалі затрымліваць, але людзі не даваліся, адбівалі, сталі ў счэпкі, размаўлялі. Здаецца, сілавікам самім надакучыла, працавалі без энтузіязму»
Ваўкавыск. Каля 150 дэманстрантаў, не менш за 5 затрыманых,
Каля сотні пратэстоўцаў прайшлі сёння маршам у Бабруйску.
Калона ў Салігорску, скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!
Кобрын сёння таксама прайшоў маршам,
У Жодзіне дэманстранты перакрылі цэнтральную дарогу.
Жабінка
