«Няма чым дыхаць». Пагоршыліся ўмовы ўтрымання за кратамі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы»
Ужо чацвёрты месяц Ягор Марціновіч знаходзіцца ў СІЗА па абсурдным абвінавачанні, распавядае «Наша Ніва». Паводле слоў сваякоў, цяпер у камеры Ягора — 19 чалавек, камера — у падвальным памяшканні, акна няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя. Сітуацыю ўскладняе сезон рэспіраторных захворванняў.

Ягор Марціновіч просіць родных перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра. І папярэджвае, што ў такіх умовах не мае сіл падрабязна адказваць на лісты.
Адміністрацыі СІЗА вядома аб праблеме з вентыляцыяй у камеры.