Еўрадэпутат: «Расію будучыні» трэба вывезці з РФ і даць ёй магчымасць «перазімаваць» у ЕС

Нямецкі еўрадэпутат Сяргей Лагадзінскі выступіў у абарону расіян, якія бягуць ад вайны. Перад гэтым ён трапіў пад абстрэл у Кіеве: ракеты ляцелі з Астрахані, дзе ён нарадзіўся.

Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі вырас у Астрахані і з'ехаў з Расіі ў пачатку 1990-х гадоў, ён быў аднакурснікам Аляксея Навальнага ў Іелі, а цяпер прадстаўляе нямецкіх Зялёных.

Нядаўна дэпутат выступіў у еўрапейскім парламенце з прамовай, у якой заклікаў выдаваць расіянам, якія выступаюць супраць вайны, гуманітарныя візы і назваў гэта «маральнай абавязкам» ЕС.

Лагадзінскі распавёў у размове з «Медузай», чаму адважыўся абараніць расіян, якія бягуць ад вайны, і як зусім нядаўна ён трапіў пад абстрэл Кіева — ракетамі, паводле звестак украінскіх уладаў, выпушчанымі з яго роднага горада. “Наколькі сітуацыя была небяспечнай, я зразумеў толькі пазней, калі высветлілася, што мы праязджалі па тых скрыжаваннях, куды праз некалькі хвілін патрапілі ракеты і дзе загінулі людзі”, — сказаў ён.

Еўрадэпутат адзначыў, што яшчэ ў мірны час яны займаліся падтрымкай дэмакратычных сіл у Расіі. «Проста цяпер, пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны, неабходныя канкрэтныя дзеянні — гэтую «Расію будучыні» трэба вывезці з Расіі і даць ёй магчымасць «перазімаваць» у Еўрасаюзе». Лагадзінскі заклікаў надзяліць гэтых апазіцыйна настроеных людзей нармальным статусам і правамі.


Еўрадэпутат таксама сказаў, што варта было б падумаць, як размяркоўваць расіян, якія не хочуць ваяваць, па розных краінах Еўрасаюза:

«Дэзерціры — тыя, хто адмаўляецца служыць у расійскай арміі, — па нашых законах маюць права падацца на прытулак у любой краіне Еўрасаюза, куды іх ступіць нага. Таму Балтыйскія краіны і закрываюць межы для расіян. І для нас, для «зялёных», востра стаіць праблема, наколькі адкрытыя нашы межы для тых, каму неабходная наша дапамога. Зараз жа сітуацыя на Балтыйскім моры выглядае як сітуацыя ў Міжземным моры, дзе бежанцаў таксама спрабуюць спыніць на шляху да астравоў, дзе яны маглі б скарыстацца правам падацца на прытулак».

Дэпутат адзначыў, што ўжо цяпер варта дцмаць над трэбуналам для кіраўніцтва РФ, што распачало вайну.

«Нам трэба весці адкрыты і бязлітасны дыялог аб адказнасці „рускага свету“ за тое, што адбываецца цяпер, у тым ліку аб адказнасці расійскай культуры і апазіцыі. Але я не бачу ў еўрапейскіх палітыкаў такой маральнай вышыні, з якой яны маглі б прымушаць расіян, якія выступаюць супраць Пуціна і вайны, заставацца ў краіне і ісці на барыкады. Такога маральнага права няма ні ў каго ў Еўрасаюзе. Давайце пакінем яго Украіне, у якой яно ёсць».