Ноччу 1 лютага на беларуска-латвійскай мяжы часова прыпыняць пропуск
1 лютага ў пункце пропуску «Урбаны» (сумежны латвійскі — «Сілене») будзе прыпыненая праца ў сувязi з перамяшчэннем дзяржаўных кантрольных службаў у новыя памяшканні рэканструяванага аўтадарожнага пункта пропуску.
Прыкладны перапынак у працы пункта пропуску — з 00:00 да 04:00 гадзін. У гэты час пропуск асоб і транспартных сродкаў праз мяжу ажыццяўляцца не будзе.
Для перасячэння мяжы ў гэты перыяд памежнікі рэкамендуюць выбраць бліжэйшы пункт пропуску «Грыгораўшчына» (сумежны латвійскі — «Патэрніекі»).
gpk.gov.by