Новая атака на інтэрнэт, «Ланцуг пакаяння» і Ціханоўская. Найважнейшае за 21 жніўня
Пры ўсім жаданні паказаць, што Лукашэнка кантралюе краіну, яму гэта не вельмі ўдаецца. Моцная ўлада не робіць рэпрэсіі на пустым месцы. Тым больш — рэпрэсіі бессэнсоўныя.
![internet2__1_.jpg internet2__1_.jpg](/img/v1/images/internet2__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увечары 21 жніўня з’явіліся звесткі, што Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў незалежных СМІ, палітычных партый і рухаў, а таксама сэрвісаў, якія дазваляюць абыходзіць інтэрнэт-цэнзуру. У спіс небяспечных трапілі Пад раздачу трапілі Радыё Свабода (svaboda.org); Белсат (belsat.eu); Еўрарадыё (euroradio.by); Салідарнасць (gazetaby.com); The Village (the-village.me); by.tribuna.com; Віцебскі кур’ер (vkurier.by); Віртуальны Брэст (virtualbrest.by); Народныя навіны Віцебска (news.vitebsk.cc).
Таксама былі заблакаваныя некаторыя сайты дэмакратычных партый і арганізацый — у прыватнасці, Рух «За свабоду», кампанія «Гавары праўду», БХД; «Народная Грамада», персанальныя старонкі Цапкала, Бабарыкі і Статкевіча.
Але, навучаныя нядаўнім інтэрнэт-блэкаўтам, беларусы здольныя абыйсці блакіроўкі. У час, калі пайшлі навіны пра блакаванне гэтых рэсурсаў, усе яны выдатна адчыняліся праз, напрыклад, убудаваны ў браўзер Opera VPN.
![papaki21_logo_1.jpg papaki21_logo_1.jpg](/img/v1/images/papaki21_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская правяла першую прэс-канферэнцыю у Вільні. Яна была кароткай — напэўна таму, што ўсім і так усё зразумела. На ёй яна ў чарговы раз агучыла свае патрабаванні: новыя, сумленныя і свабодныя выбары. А ў Мінску яе каманда падала скаргу ў Вярхоўны суд з патрабаваннем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі. Доказы парушэнняў на выбарах склалі 25 тэчак дакументаў!
![118074587_329876801545326_4237692403845729750_n_logo_1.jpg 118074587_329876801545326_4237692403845729750_n_logo_1.jpg](/img/v1/images/118074587_329876801545326_4237692403845729750_n_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грамадства не спыняе ціск на ўлады — у Мінску прайшоў «Ланцуг пакаяння». Людзі сталі ля праезных частак ад Акрэсціна — сімвала сённяшніх катаванняў, да Курапатаў — месца згубы людзей ў час сталінскіх рэпрэсій. Міліцыянты папярэджвалі людзей пра адказнасць за несанкцыяваную акцыю, аднак мірная дэманстрацыя трывала некалькі гадзін.
![118134395_2643303149221624_4861915206954142838_n_logo_1.jpg 118134395_2643303149221624_4861915206954142838_n_logo_1.jpg](/img/v1/images/118134395_2643303149221624_4861915206954142838_n_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Минску праз «паламанае абсталяванне» ў чарновы раз не былі надрукаваныя газеты «Камсамольская праўда» і «Народная воля». У адказ людзі раздрукоўвалі новы нумар «Народнай волі» і перадавалі яго адзін аднаму.
Некаторыя чальцы Каардынацыйнай рады па трансферы ўлады і чальцы страйкамаў беларускіх прадпрыемстваў наведалі Следчы камітэт. Абышлося без затрыманняў і «навешвання» крымінальных артыкулаў, што паказвае: дзяржава імкнецца, найперш, запалохаць людзей, чым сур’ёзна ўключыць новую звалю рэпрэсій. Аднак беларусы перастаюць баяцца. У адказ з’явілася новая форма пратэстаў — масавы выхад з афіцыйных прафсаюзаў.