Сёння ў Мінску — Ланцуг пакаяння «Курапаты-Акрэсціна. Ніколі зноў»

У Мінску 21 жніўня а 18-й гадзіне пачнецца Марш пакаяння.  

118204288_1999447600185211_6283248368360084208_o.jpg


«Браты і сёстры, змагары і змагаркі, заклікаю кожнага, хто лічыць сябе часткай народа і адчувае адказнасць за ўчынкі гэтага народа, стаць у ланцуг пакаяння ад Курапатаў да Акрэсціна. Бо Курапаты і Акрэсціна — гэта звёны аднаго ланцугу, і нават сімвалічна, што гэта адна дарога — Курапаты ў пачатку яе, Акрэсціна – у канцы. І нам трэба скончыць гэты шлях, каб пачаць новы. Заклікаю хрысціянаў і патрыётаў стаць звёнамі аднаго ланцугу ад Курапатаў да Акрэсціна і ўзнесці малітву пакаяння за наш народ», — пісаў Зміцер Дашкевіч, заклікаючы да ўдзелу ў ланцугу.

Людзей пакуль нешмат, каля двух дзясяткаў. Але яны паступова падыходзяць.

118121284_921654591647967_5299600100618535346_n_logo.jpg


Дзяўчына ідзе з партрэтам прадзеда, ён быў расстраляны ў 1938 у Мінску. Яна ўпершыню прыйшла ў Курапаты. 

118042913_2569244416512535_9175641910306624707_n_logo.jpg

Ёсць і супрацоўнікі ў цывільным. Адзін з іх на пытанне "ці будуць сёння затрымліваць?", адказаў, што нічога не абяцае, бо мерапрыемства несанкцыянаванае, але "пайсці паглядзець можна".
18.05. Людзі збіраюцца на ланцуг і каля станцыі метро «Грушаўка». Цяпер прыйшло больш за 60 чалавек. Сігналяць машыны, людзі прынеслі сцягі і плакаты «1937–2020».

117831680_1739220566231363_2245521769381941987_n_logo.jpg

18.10. Між тым у Курапаты ўсё падыходзіць людзі, некаторыя прыйшлі ў вышыванках. Цяпер на Галгофе некалькі дзясяткаў чалавек. Уздымаюць бела-чырвона-белыя сцягі.

118120689_3169198733192621_5181402730304502098_n_logo.jpg


118356350_2746345358800576_5829636861771445567_n_logo.jpg


118074588_1230796270598523_5135334358699019050_n_logo.jpg

Зміцер Дашкевіч на ўваходзе ў Курапаты бескаштоўна раздае ахвочым Новы запавет.

У Курапатах больш за паўсотні чалавек, таксама збіраюцца і на Мірашнічэнкі.
18.20.  Ад Грушаўкі да Акрэсціна стаіць больш за 150 чалавек.

117996995_3121507247971758_8995001816734418097_n_logo.jpg


18.25. А ў Курапаты ўсё падыходзіць людзі.

118067873_1662011347292612_8023660994024945193_n_logo.jpg


118085837_324090685623877_6810787917076628349_n_logo.jpg


Дзяўчына прынесла плакат "Мы заўжды з вамі". "З вамі — гэта з тымі, каго закатавалі, забілі, затрымалі. Мы разам з усёй краінай", — тлумачыць яна.

118121770_364463761210132_5228552248568303007_n_logo.jpg


Сабралося больш за сотню чалавек. Шмат хто прыйшоў з дзеткамі.

118000815_796227611123321_6208849078766884339_n_logo.jpg

18.30. Ля пераходу стаяць двое міліцыянтаў у форме з мегафонам. Людзі з вялікім сцягам сталі і ля стаянкі. Зрэдку на знак салідарнасці сігналяць машыны, што едуць па кальцавой.

118244412_304893810737229_7723094474447750033_n_logo.jpg


Людзі выстраіліся ў ланцуг і на Мірашнічэнкі. Машыны сігналяць тут безупынна.


Людзі самі раздрукавалі і раздаюць мінакам «Народную Волю»

118134395_2643303149221624_4861915206954142838_n_logo.jpg

18.50. На Мірашнічэнкі сабралося вельмі шмат людзей. Міліцыянт ідзе ўздоўж ланцуга і кажа, што мерапрыемства несанкцыянаванае, просіць усіх разысціся, інакш, кажа, будзе распачаты адміністрацыйны працэс. Людзі стаяць і не сыходзяць.


18.55. На праспекце Дзяржынскага, каля Акрэсціна — вельмі шмат людзей. Міліцыянты таксама пачалі заклікаць разыходзіцца.


19.00. Курапаты ад Галгофы да ўсходняга боку пакрыў ланцуг. Пратэстоўцы расцягнуліся і ўздоўж усёй вуліцы Мірашнічэнка.

118074587_329876801545326_4237692403845729750_n_logo.jpg


118074807_781321472678701_3961208306046699704_n_logo.jpg

118107456_3212405968814213_1693105628110657094_n_logo.jpg


118156611_1398943466961770_9062554295277939168_n_logo.jpg


19.15. Ад Бангалор да Нямігі — неперарыўны людскі ланцуг.

У Курапатах пастар царквы Ян Прадвеснік Антоні Бокун запрашае заспяваць "Магутны Божа". Людзі спяваюць.

118082485_350854182588586_8677740331350318100_n_logo.jpg

118067152_348550082848463_1712130064207866687_n_logo.jpg


Пастар Антоні Бокун кажа: «Курапаты і Акрэсціна — звёны аднаго ланцугу. Тое, што адбывалася ў 1930-х гадах, зноў вярнулася і яшчэ больш ярка выявілася ў гэтыя дні. Як і Курапаты ў 1930-х, сёння Акрэсціна з'яўляецца сімвалам злачынстваў, якія адбываюцца ў апошнія дні. Нездарма гэтыя месцы нават знаходзяцца на адной дарозе. Бо да гэтага часу не адбылося пакаяння за тыя грахі».

117951301_308954173546350_4555750772987551209_n_logo.jpg

118073294_349493422892138_8203179200908784070_n_logo.jpg


Антоні Бокун працягвае: «Акрэсціна — гэта Галгофа ХХІ стагоддзя. Калі мы не вернемся да Госпада, гэтыя галгофы будуць вяртацца да нас».

118046990_2676925462571265_8714042265553176939_n_logo.jpg

У Кірапатах гучыць яшчэ адзін спеў. Хутка распачнецца малітва за Беларусь

117921324_323513572341364_6240504414327806326_n_logo.jpg

118124642_340029670505605_3081697474520706701_n_logo.jpg


19.25. Ланцуг расцягнуўся праз усю вуліцу Багдановіча, нават праз прыватны сектар.

118244483_307414823807028_6601433562596453531_n_logo.jpg

У Курапатах працягваецца малітва.

118071596_316374676341344_3162894859649462595_n_logo.jpg


Адзін мужчына, які прыйшоў на ланцуг пакаяння ў Курапаты, эмацыяна прамаўляе: "У нас няма зброі, адзінае, што ў нас засталося, — гэта вера".

118100177_319972452486656_8526317176093579606_n_logo.jpg



19.40 У Курапатах гучаць спевы. Прачыталі малітву «Ойча наш».
У перапынках паміж спевамі і малітвамі любы ахвочы можа выказацца.
.

118074475_610853126485784_5297001738854590462_n_logo.jpg


19.50. У Курапатах распачынаецца малітва за ўсіх палітвязняў.

118253000_971422023339083_2389982141761348537_n_logo.jpg


У цэнтры Мінска таксама стаіць ланцуг.

118230744_3186795544769119_24517911939507454_n_logo.jpg


118156540_1012027132582578_2302980509655397974_n_logo.jpg


Хлопец у Курапатах распавядае сваю гісторыю:"Я не магу спаць пасля 10 жніўня, я быў са сваімі братамі ў машыне. Я не збіраўся на мітынг, я збіраўся маліцца за Беларусь. Але мяне затрымалі і катавалі ў машыне электрашокерам. У мяне хворае сэрца, мне праз 3 гадзіны стала кепска, і мяне забрала хуткая. Таму я на волі".

118076350_347692726256524_3506341534940797375_n_logo.jpg


Хлопец кажа, што яму страшна кожны дзень. Яму было страшна, калі днямі ля ратушы падчас малітвы за Беларусь нехта падышоў ззаду — ён баяўся, што яго ўдараць дручком. У яго 7 дзяцей. Яму страшна было ехаць сюды. Яго брат, які выйшаў з турмы пасля затрымання, таксама прыехаў у Курапаты, і яму таксама страшна. Але яны моляцца, бо Бог перамагае страх.


Мерапрыемства ў Курапатах завяршаецца воклічам "Жыве Беларусь!"

118062977_294084328556185_1345427437961566287_n_logo.jpg


118037452_593820447931106_1058935009811888302_n_logo.jpg