Новы цэнтр кіравання паветраным рухам пабудуюць пад Мінскам

У пятніцу, 4 лістапада 2016 года, пад Мінскам у мікрараёне Сокал віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Дэпартамента па авіяцыі і Мінтранса, заклалі памятную капсулу на тым месцы, дзе будзе ўзведзены новы цэнтр кіравання паветраным рухам дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя».

0019_compressed_images_stories_articles_2016_2016_11_04_thumb_medium250_0.jpg


Пасля ўвядзення ў строй гэтага аб'екта, Беларусь зможа павялічыць прапускную здольнасць сваёй паветранай прасторы за дзесяць гадоў на 15 адсоткаў.
Кошт праекта ацэньваецца прыблізна ў 90 мільёнаў рублёў. Плануецца, што новы цэнтр пачне сваю працу ўжо ў траўні 2018 года. Акрамя асноўнага пяціпавярховага будынка, на гэтым месцы размесцяцца кантрольна-прапускны пункт і вежа для антэн аварыйнай радыёсувязі.
Паводле belnovosti.by