Інвалід Марозаў, якога ледзьве не задушылі міліцыянты, шукае праўды ў судзе
6 студзеня у судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца разгляд скаргі пенсіянера Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без
аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда. Пачатак суду прызначаны на 9-30.
Нагадаем, што 6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы
адбывалася акцыя пратэсту, якую пазней назвалі “маўклівай.
6 студзеня у судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца разгляд скаргі пенсіянера Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда. Пачатак суду прызначаны на 9-30.
Нагадаем, што 6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы
адбывалася акцыя пратэсту, якую пазней назвалі “маўклівай.
Ён сядзеў на лавачцы непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі, калі да яго падышоў чалавек і прапанаваў сысці, паколькі ў гэтым месцы праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пенсіянер растлумачыў, што не бярэ ўдзелу ні ў якіх мерапрыемствах і заставаўся сядзець. Паколькі чалавек, які падышоў, не прадставіўся і не паказаў ніякага пасведчання, мужчына палічыў яго патрабаванне незаконным і неабгрунтаваным. Аднак некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным павалілі пенсіянера на асфальт і прафесійна пачалі душыць.
Ад таго часу Марозаў дамагаецца справядлівага разгляду гэтага злачынства. У адказ — адны адпіскі. Напрыклад, Пракуратура Першамайскага раёна Мінска даслала заяўніку адказ, датаваны 11
лістападам, у якім, у прыватнасці, паведамляецца: “Следчым камітэтам пракуратуры г. Мінска праведзеная дадатковая праверка па Вашай заяве аб неправамоцных дзеяннях супрацоўнікаў органаў
унутраных спраў. Па выніках дадатковай праверкі прынятае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы… за адсутнасцю складу злачынства.
Марозаву прапанавалі абскардзіць гэтае рашэнне альбо ў пракуратуры Мінска,альбо ў судзе Першамайскага раёна сталіцы. Гэтым правам ён і скарыстаўся.
Уладзімір Марозаў мае трэцюю групу інваліднасці, пакутуе на захворванні сэрца і лёгкіх, а таксама цукровы дыябет. Яму цяжка рухацца. Гэтыя абставіны ён указваў ў сваёй скарзе пракурору г. Мінска.
spring96.org