Па прапанове Ігара Случака ў Слуцку пачалі вырабляць торты з надпісамі па-беларуску
Папулярызатар беларускай мовы Ігар Случак атрымаў чарговую перамогу. Да яго прапановы больш выкарыстоўваць беларускую мову прыслухаліся кандытары ў Слуцку. У выніку цяпер там можна пачаставацца тортам, надпісы на якім цалкам выкананы па-беларуску.

Тут і далей фота з сацсетак Ігара Случака
«Год таму мы прапанавалі Слуцкаму хлебазаводу больш
выкарыстоўваць беларускую мову, і завод паабяцаў гэта зрабіць. Сёлета ён сваё
абяцанне выканаў — пакункі сухароў «Ringas», торты «Слуцкі Смак» і «Казка
Новая» маюць усю інфармацыю на беларускай мове», — напісаў Ігар Случак у Фэйсбуку.
Вытворчасць кандытарскіх вырабаў на роднай мове ён назваў «салодкай беларусізацыяй».



