Па схеме БЧБ. Кампанія «Шкода» падтрымала беларусаў (ФОТАФАКТ). Абноўлена: фота выдалена

Аўтамабільная кампанія «Шкода» ў афіцыйным акаўнце ў Інстаграме апублікавала фота трох аўтамабіляў — белага, чырвонага і яшчэ аднаго белага. Фотаздымак адразу выклікаў мноства ўдзячных каментароў ад беларусаў.

skda_1805.jpg

«Шкода», як і шэраг іншых кампаній («Нівея», «Liqui Molly»), адмовілася быць спонсарам хакейнага чэмпіянату свету 2021 года, калі ён пройдзе ў Беларусі. Беларускія ўлады адказалі санкцыямі — забаранілі на працягу паўгода ўвозіць на продаж прадукцыю «Шкоды» і іншых кампаній, паведамляе «Еўрарадыё».

Праз некалькі гадзін фотаздымак быў выдалены са старонкі кампаніі.