Па разводах Беларусь займае 2-е месца ў свеце

Паводле ўзроўню разводаў Беларусь займае другое месца ў свеце, а каэфіцыент разводаў у краіне складае 4,1 на тысячу жыхароў, паведаміла журналістам аўтар «Аналізу тэндэнцый шлюбнасці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 гады», доктар геаграфічных навук БДУ, прафесар Кацярына Анціпава 11 чэрвеня на прэзентацыі даследавання ў Мінску.



razvod_0.jpg

У рэйтынгу краін па ўзроўню разводаў, складзеным ААН па выніках 2011 года, Беларусь саступае толькі Расіі, дзе рэгіструецца 4,7 развода на тысячу насельніцтва. На трэцім месцы размясцілася Латвія з каэфіцыентам 4.

У канцы рэйтынгу апынуліся Македонія і Чарнагорыя з каэфіцыентам 0,8, Ямайка (0,7), замыкае рэйтынг Мальта (0,1).

 

БелаПАН