Падпалкоўнік МУС: На бок народа пяройдуць падраздзяленнямі
Апошнім часам для апісання нашай сітуацыі ўжываецца шмат розных метафар і аналогій кшталту «пажару на тарфяніку». А вось герой чарговай «Размовы на Белсаце, падпалкоўнік Юры Гушча, былы высокапастаўлены супрацоўнік цэнтральнага апарату МУС Беларусі, ужыў цалкам новую метафару. «Сілавыя структуры — гэта як мыла ў вадзе».
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_000031__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Думаю, сэнс зразумелы. Мыла ў вадзе паціху размываецца, і потым ад яго адколваюцца цэлыя кавалкі. Урэшце, акрамя гэтага параўнання, у «Размове» дастаткова цікавыя адказы на пытанні, якімі задаёмся ўсе мы, — пра настроі і матывы сілавікоў.
«Сёння сілавыя структуры — асноўнае апірышча ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць яны разам да канца? І так, і не, — мяркуе госць студыі. — Сістэма не маналітная, мае ўласныя праблемы, развязаць якія сённяшнія ўлады не здольныя».