Падтрымайма шчырага беларуса Вільні!

Толькі да 15 сакавіка можна паспець прагаласаваць за беларуса, які намінаваны на Нацыянальную літоўскую прэмію.

imgp8708_2000h1200.jpg


Вядомага беларускага дзеяча ў Вільні, старшыню беларускага клуба “Сябрына”, сябра Віленскага беларускага таварыства палітычных вязняў і ссыльных, шчырага беларускага патрыёта Валянціна Стэха вылучылі кандыдатам на атрыманне Нацыянальнай літоўскай узнагароды роўнасці і разнастайнасці (Nacionaliniai lygybės ir įvairovės apdovanojimai 2017) у намінацыі Дыялог народаў (Tautų dialogo).
Спадар Валянцін намінаваны на прэмію за арганізацыю цягам апошніх трох гадоў шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Францішка Скарыны пад агульнай назвай "Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага". Ён з’яўляецца адным з трох кандыдатаў на атрыманне Нацыянальнай ўзнагароды роўнасці і разнастайнасці 2017 па гэтай намінацыі.
Акрамя беларуса Валянціна Стэха на атрыманне гэтай узнагароды прэтэндуюць яшчэ Польскі дыскусійны клуб, які выступае за інтэграцыю палякаў у Літве. А таксама Дзіцячы цэнтр “Дапамога ў адаптацыі” для дзяцей з бедных цыганскіх, рускіх, польскіх і літоўскіх сем’яў, якіх адаптуюць для гарманічнага жыцця ў грамадстве.
Прагаласаваць за аднаго з намінантаў можна да 15 сакавіка.
Падтрымайма шчырага віленскага беларуса! Прагаласаваць можна тут


***

10_37.jpg


“Мы жывём у Вільні, ходзім па яе вулачках, дыхаем яе паветрам. Але ці шмат мы пра яе ведаем? Ці шмат мы ведаем пра беларускі след, пакінуты ў яе гісторыі?” — пытаецца спадар Валянцін і запрашае ўсіх ахвочых спадар Валянцін з задавальненнем пазнаёміць беларускімі мясцінамі цэнтру Вільні. Ён правядзе шпацыр ад Вострай брамы да вежы Гедыміна, пакажа славутыя Базыльянскія муры, якія памятаюць 7 вякоў беларускай гісторыі, друкарню Францішка Скарыны, адкуль амаль 500 гадоў таму сышлі з варштату першыя беларускі друкаваныя кнігі, ды шмат іншых віленскіх куточкаў, непасрэдным чынам звязаных зь беларускай гісторыяй і яе славутымі дзеячамі.