Пайшла з жыцця маці Аляксандра Кулінковіча
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку сястра спевака.

Сястра Аляксандра Кулінковіча Рыма напісала ў фэйсбуку аб тым, што іх маці пайшла з жыцця. Гэта здарылася праз паўгады пасля смерці музыканта. Па словах Рымы, маці так і не даведалася аб тым, што сына больш няма, бо вельмі хварэла, і, клапоцячыся пра яе стан, дачка не паведамляла сумную навіну.