Палітвязень Сяргей Каваленка 15-ы дзень трымае галадоўку ў СІЗА

Паводле словаў адваката, галадоўка дрэнна адбіваецца на здароўі Сяргея і прайшла ўжо тую стадыю, калі яна пакідае непапраўныя змены ў арганізме. У турэмных умовах галадоўка праходзіць яшчэ цяжэй. Нагадаем, што 30 снежня ў Віцебску быў створаны аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку. Чарговае яго пасяджэнне адбудзецца ў чацвер, 5 студзеня, а 18-й гадзіне.



6bb56208f672af0dd65451f869fedfd9.jpg

Паводле словаў адваката, галадоўка дрэнна адбіваецца на здароўі Сяргея і прайшла ўжо тую стадыю, калі яна пакідае непапраўныя змены ў арганізме. У турэмных умовах галадоўка праходзіць яшчэ цяжэй.

Нагадаем, што 30 снежня ў Віцебску быў створаны аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку. Чарговае яго пасяджэнне адбудзецца ў чацвер, 5 студзеня, а 18-й гадзіне.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртаецца да ўсіх беларусаў з заклікам падтрымаць Сяргея, даслаць яму словы падтрымкі і віншаванні, а таксама маліцца за яго. Ліставаць актывісту можна па адрэсе: 210026 г. Вiцебск, вул. Гагарына 2, СIЗА–2, Каваленку Сяргею Аляксандравiчу.

У 2010 годзе Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы ў Віцебску, атрымаў за гэта тры гады так званай «хатняй хіміі». Зараз яму пагражае турэмнае зняволенне нібыта за парушэнне рэжыму адбыцця ўмоўнага пакарання. У следчым ізалятары Каваленка 19 снежня абвясціў галадоўку.

Паводле Прэсавай службы БХД